Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі баскетбольных асацыяцый (FIBA) захаваў бягучы статус беларускіх каманд. Гэта азначае, што яны надалей адхіляюцца ад турніраў пад эгідай міжнароднай федэрацыі.
Таксама выканаўчы камітэт працягнуў і тэрмін дыскваліфікацыі расійскіх каманд, яны таксама не могуць выступаць у ніякіх міжнародных спаборніцтвах, арганізаваных Міжнароднай федэрацыяй баскетбольных асацыяцый.
Беларускія і расійскія каманды адхіленыя ад міжнародных афіцыйных матчаў з сакавіка 2022 года, паведамляе «Свабода».
Наступнае паседжанне выканкаму FIBA пройдзе ў канцы красавіка 2024 года.
Нагадваем, пасля поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны, у якім напад адбыўся, з дазволу ўладаў Беларусі, з яе тэрыторыі, абедзве краіны атрымалі дыскваліфікацыю ў шэрагу відаў, у тым ліку баскетболе.
FIBA – сусветны кіроўны орган баскетболу, незалежная асацыяцыя, створаная 212 нацыянальнымі баскетбольнымі федэрацыямі па ўсім свеце. Ён прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) адзіным кампетэнтным органам у баскетболе.
аз