Беларуская Служба

Больш за 3100 грузавікоў чакаюць на беларускай мяжы ўезду ў ЕС

05.12.2023 14:31
На мяжы з Літвой у Беняконях стаіць 830 велікагрузаў, у Каменным Логу – 490, Катлоўцы – 310, найменш загружаная блізкая да Гродна Прывалка, там стаіць усяго 190 машын.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ Andrzej Rostek

Чэргі грузавых аўтамабіляў, якія чакаюць уезду з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, працягваюць павялічвацца, на мяжы па стане на 14:00 сабралася 3100 машын, паведамляе «Наша Ніва», спасылаючыся на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

«1 000 грузавікоў фіксуецца перад самым загружаным польскім памежным пераходам «Кукурыкі» (сумежны беларускі – «Казловічы»), яго супрацоўнікі за суткі аформілі каля 60% аўто ад нормы», – гаворыцца ў ДПК.

На мяжы з Літвой у Беняконях стаіць 830 велікагрузаў, у Каменным Логу – 490, Катлоўцы – 310, найменш загружаная блізкая да Гродна Прывалка, там стаіць усяго 190 машын.

Што да мяжы з Латвіяй, то ў Грыгараўшчыне стаіць 310 машын.

эж