Беларуская Служба

Былая рэдактарка Чорнай кнігі Беларусі выступіла са скандальнымі заявамі

06.12.2023 08:12
Выпуск праграмы «Шчыра кажучы» ўвечары пасля прэм’еры быў выдалены з ютуба і іншых сацыяльных сетак.
Тэлебачанне "Белсат"фота: Белсат

Яніна Сазановіч, былая рэдактарка праекта Чорная кніга Беларусі па дэананімізацыі сілавікоў, паўдзельнічала ў шоу «Шчыра кажучы» на тэлеканале «Белсат». Сярод іншага, Сазановіч выступіла з абвінавачваннямі на адрас старэйшага памочніка Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі. Яна лічыць, што Вячорка – агент беларускіх спецслужб.

Выпуск праграмы «Шчыра кажучы» ўвечары пасля прэм’еры быў выдалены з ютуба і іншых сацыяльных сетак.

Прыхільнікі Сазановіч абвінавачваюць «Белсат» у цэнзуры.

Тым часам Франак Вячорка апублікаваў свой каментар з нагоды скандала. «Я не маю дачынення да выдалення відэа з ютуб-канала Белсата. … Лічу цэнзуру шкоднай, а ў эпоху інтэрнэту выдаленне кантэнту – проста бессэнсоўнае», – патлумачыў палітык. Абвінавачванні ў сваёй працы на спецслужбы ён лічыць шызафрэніяй.

яс/Наша ніва