Беларуская Служба

У Еўрапарламенце адбыўся форум супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных партый з еўрапейскімі

06.12.2023 12:37
Прадстаўнікі васьмі беларускіх дэмакратычных партый (пазбаўленыя рэгістрацыі ў Беларусі. – Рэд.) сустрэліся ў Еўрапарламенце з прадстаўнікамі еўрапейскіх палітычных груповак.
Europoseł PiS Anna Fotyga.
Europoseł PiS Anna Fotyga.Mathieu CUGNOT / Parlament Europejski

Арганізатарамі форуму супрацоўніцтва выступілі офісы дэпутатаў чатырох фракцыяў, у тым ліку польскія палітыкі – Ганна Фатыга ад фракцыі кансерватараў і Анджэй Галіцкі ад хрысціянскіх дэмакратаў.

Ганна Фатыга ў размове з журналістамі падкрэсліла, што форум з'яўляецца пацвярджэннем прыхільнасці Еўрапарламента дэмакратычнай Беларусі.

«Мы проста хочам падтрымліваць кантакт з беларускай грамадзянскай супольнасцю, з беларусамі, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, праз усе магчымыя шляхі і каналы. Таксама гэта важная падзея для кансалідацыі грамадства і апазіцыі. Я лічу, што гэта важны сігнал, які таксама паказвае, як уладкаваная Еўропа, у тым ліку Еўрасаюз», – падкрэсліла Ганна Фатыга.

Ганна Фатыга ўдзельнічала ў працы панэлі, прысвечанай палітвязням. Яна казала пра пагаршэнне ўмоў для ўжо зняволеных, пра новыя хвалі рэпрэсій.

Сярод палітвязняў у Беларусі – журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут, які ў лютым несправядліва асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле IAR/Beata Płomecka/вх