Беларуская Служба

Толькі 5% ад прыбыткаў застаюцца ў хатніх гаспадарак Віцебшчыны пасля ўсіх выдаткаў

06.12.2023 15:16
Галоўнае статыстычнае праўленне Віцебскай вобласці апублікавала дадзеныя пра ўзровень жыцця хатніх гаспадарак.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/bodnar.photo

Паводле дадзеных выбарачанага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Віцебскай вобласці ў III квартале 2023 г. размяшчаныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1885 рублёў 40 капеек у месяц (прыкладна 546 еўра), а выдаткі – 1788 рублёў 20 капеек. У другім квартале гэтага года прыбыткі і выдаткі хатніх гаспадарак рэгіёна складалі 1855 рублёў 20 капеек і 1779 рублёў 20 капеек у месяц. Такім чынам,  рэсурсы гаспадарак выраслі на 30 рублёў 20 капеек (прыкладна 8,5 еўра), а выдаткі – на 9 рублёў. 1304 рублі 10 капеек (72,9% усіх выдаткаў) даводзіцца на спажывецкія выдаткі.

У структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 38,8%, на набыццё нехарчовых тавараў – 34,9%, на аплату паслуг – 23,3%. Пасля ўсіх выдаткаў, толькі 5% прыбытку застаецца ў хатніх гаспадарак Віцебскай вобласці.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск