Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Без дэмакратычнай Беларусі Еўропа не будзе ў бяспецы

06.12.2023 16:30
«Без дэмакратычнай Беларусі Еўропа не будзе ў бяспецы», – заявіла лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, яе выступ трансляваўся ў Еўрапарламенце падчас форуму супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных партый і еўрапейскіх палітычных партый.
Swiatłana Cichanouska podkreśliła w europarlamentarnym przemówieniu m.in. że już teraz należy się zastanowić w jaki sposób rozliczyć reżim za zbrodnie przeciwko ludzkości, za porwania ukraińskich dzieci i za wspieranie rosyjskiej napaści na Ukrainę
Swiatłana Cichanouska podkreśliła w europarlamentarnym przemówieniu m.in. że już teraz należy się zastanowić w jaki sposób rozliczyć reżim za zbrodnie przeciwko ludzkości, za porwania ukraińskich dzieci i za wspieranie rosyjskiej napaści na UkrainęJOHANNA GERON / Reuters / Forum

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што гэтая сустрэча з’яўляецца моцным пасланнем падтрымкі ўсім людзям, якія знаходзяцца ў закладніках рэжыму ў Мінску.

«Вы не самотныя. Вашы еўрапейскія сябры і калегі памятаюць вас і клапоцяцца пра вас. У Беларусі барацьба за дэмакратыю аб'ядноўвае прадстаўнікоў усіх палітычных партый, як левых, так і правых. Спачатку мы павінны дэмантаваць злачынны рэжым, і толькі потым будзем абмяркоўваць палітыку ў дэмакратычным парламенце. Па-сапраўднаму свабоднай і незалежнай Беларусь можа быць толькі ў складзе Еўрасаюза. Я ведаю, што гэта зойме некаторы час, але мы можам падрыхтавацца да гэтага зараз», – сказала Ціханоўская ў сваім выступе.

Паводле Святланы Ціханоўскай, цяпер трэба думаць, як прыцягнуць рэжым да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, за датычнасць да выкрадання ўкраінскіх дзяцей і за падтрымку расійскага нападу на Украіну.

IAR/вх

Святлана Ціханоўская для The Washington Post: Мы павінны выключыць магчымасць таго, што Беларусь аддадуць Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза

04.12.2023 18:11
Лідарка аб'яднаныйх дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская напісала калонку для выдання The Washington Post.

У Еўрапарламенце адбыўся форум супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных партый з еўрапейскімі

06.12.2023 12:37
Прадстаўнікі васьмі беларускіх дэмакратычных партый (пазбаўленыя рэгістрацыі ў Беларусі. – Рэд.) сустрэліся ў Еўрапарламенце з прадстаўнікамі еўрапейскіх палітычных груповак.

Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Мецола: Свабодная Беларусь мае вырашальнае значэнне для міру і бяспекі ў Еўропе

06.12.2023 15:55
Свабодная і дэмакратычная Беларусь мае вырашальнае значэнне для міру і бяспекі ў Еўропе, падкрэсліла старшыня Еўрапарламента Раберта Мецола.