Беларуская Служба

Больш за 11 тысяч ініцыятыўных груп будуць збіраць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты

28.12.2023 10:45
Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты працягнецца з 17 снежня па 15 студзеня ўключна.
        17   15
Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты працягнецца з 17 снежня па 15 студзеня ўключнаhttps://t.me/cikbelarus/1926

25 снежня завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты, паведамляе «Вясна».

Усяго ў краіне зарэгістраваныя агулам 11 385 ініцыятыўных груп: 164 – у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 11 221 – у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.
У выбарчыя камісіі паступілі дакументы аб вылучэнні 366 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Збор подпісаў працягнецца з 17 снежня па 15 студзеня ўключна.

аз/«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

У Беларусі бракуе жадаючых быць дэпутатам

27.12.2023 12:45
Напрыклад, у Віцебскай вобласці ў чвэрць выбарчых акруг не пададзены заявы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп.