Харчовыя тавары падаражэлі на 1,5%, нехарчовыя – на 0,1%, паслугі – на 0,8%.
За студзень – снежань 2023 года спажывецкія цэны выраслі на 5,8%: харчовыя тавары сталі даражэй на 6,8%, нехарчовыя – на 2,9%, паслугі – на 8,1%.
Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год, паказчык інфляцыі планавалі на ўзроўні 7-8 працэнтаў. Урад разлічваў утрымаць рост цэн і тарыфаў у межах 6 працэнтаў.
Першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў 21 снежня ў Мінску на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што «ў цэлым па году інфляцыя ацэначна складзе 5,4-5,6 %».
Лукашэнка 2 кастрычніка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год. Згодна з указам № 307 і 308, прырост ВУП павінен скласці 3,8%, інвестыцый у асноўны капітал – 3,9%, экспарту тавараў і паслуг – 7,6%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва – 3,5%, рэальнай зарплаты – 3,9%, намінальнай сярэднямесячнай зарплаты – да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары – 1.634), інфляцыя – не больш за 6%, міжнародныя рэзервовыя актывы – не менш за 6 млрд долараў.
pozirk.online/вх