Беларуская Служба

Дзяржсакратар Рады бяспекі Вальфовіч: Больш за 500 тысяч мінаў на ўкраінска-беларускай мяжы

10.01.2024 17:30
Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч Fot: t.me/minobl_uvd/13563

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведаў Мазырскі памежны атрад, каб паглядзець на працу новастворанай манеўранай групы. Мазырскі памежны атрад адказвае за 370-кілямэтровы адрэзак беларуска-украінскай мяжы, які «некалі быў спакойны».

Вальфовіч сказаў падчас візіту, што сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы «выклікае трывогу».

«На сёння мы налічваем звыш 500 000 супрацьпяхотных і супрацьтанкавых мін, якія ўстаноўлены на ўкраінска-беларускай мяжы, разбураны практычна ўсе масты, закрытыя пункты пропуску. Самі ўкраінскія памежнікі часта нясуць службу ў п'яным выглядзе, накіроўваюць зброю ў бок тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дапускаюць заходы на нашу прыгранічную тэрыторыю і парушэнне паветранай прасторы квадракоптарамі», – заявіў ён.

Вольфавіч таксама адзначыў, што неспакойна і на заходніх рубяжах краіны.

Новаствораная манеўраная група мае на ўзбраенні сучасныя браняваныя аўтамабілі «Волат» вытворчасці МЗКЦ і здольная «аператыўна прыкрыць патрэбны ўчастак мяжы пры абвастрэнні абстаноўкі».

Паводле «СБ. Беларусь сегодня»/вх