Беларуская Служба

Арыштаваны ксёндз Генрых Акалатовіч два месяцы знаходзіцца ў «Амерыканцы»

17.01.2024 16:01
Кампетэнтныя органы нічога не паведамляюць пра справу валожынскага пробашча.
K
Kсёндз Генрых Акалатовіч katolik.life

Ужо два месяцы пробашча рыма-каталіцкай парафіі святога Юзафа ў Валожыне трымаюць у зняволенні. Ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі 16 лістапада. З таго часу ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, у чым абвінавачваюць святара, не з'явілася, нагадвае старонка katolik.life.

Кампетэнтныя органы нічога не паведамляюць пра справу валожынскага пробашча, таксама невядома ні пра абвінавачванне, ні пра расследаванне, ні пра стан здароўя святара блізкім яму людзям – суцэльнае маўчанне.

Адзінае, што вядома – ксяндзу Генрыху перадалі чарговы набор лекаў, а знаходзіцца ён у Следчым ізалятары КДБ у Мінску.

Нагадаем, гэты СІЗА, яшчэ з савецкага часу называюць «Амерыканкай». Такім чынам, стала вядома, куды ксяндзу Генрыху можна папрабаваць даслаць ліст падтрымкі.

Звяртаем увагу, што па пашпарце ксёндз мае імя Генадзь, таму адрасатам трэба пазначыць «Генадзь Акалатовіч». Адрас: СІЗА КДБ 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8. Варта ўлічваць, што ў любым выпадку ліст першапачаткова патрапіць да цэнзара.

аз

Беларусь – на другім месцы ў свеце па колькасці арыштаў каталіцкіх святароў і манахаў

15.01.2024 07:45
Згодна са справаздачай таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ў Беларусі летась арыштавалі 10 ксяндзоў.