Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Парламенцкія выбары нічога не зменяць у Беларусі

18.01.2024 11:04
Раней Святлана Ціханоўская назвала адзіны дзень галасавання, які прызначылі ўлады на 25 лютага, «бязвыбарамі».
Святлана Ціханоўскаяtsikhanouskaya.org

Святлана Ціханоўская на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе выказалася наконт парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў Беларусі падчас адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года.

На думку выбранага прэзідэнта Беларусі, так званыя «парламенцкія выбары» не маюць нічога агульнага з дэмакратычным працэсам.

«Гэта фарс, імітацыя, цырк – і людзі ў Беларусі гэта разумеюць. Тая кампанія, што ладзіць зараз рэжым, не можа быць нейкай вызначальнай падзеяй у жыцці краіны. Таму мы заклікаем людзей увогуле не праяўляць нейкую пратэсную актыўнасць – ігнараваць выбары, каб не ахвяраваць сваёй воляй альбо жыццём дарма. Парламенцкія выбары нічога не зменяць у Беларусі», – Ціханоўская.

Нагадаем, што дэмакратычныя сілы не маюць агульнай стратэгіі наконт таго, як дзейнічаць падчас гэтай выбарчай кампаніі. Так, Аб’яднаны пераходны кабінет заклікае беларусаў пазбягаць удзелу ў любых мерапрыемствах рэжыму і байкатаваць выбары, у той час як ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць «супраць усіх».

Раней Святлана Ціханоўская назвала адзіны дзень галасавання, які прызначылі ўлады на 25 лютага, «бязвыбарамі», паведамляе «Белсат».

вс