Беларуская Служба

Андрэй Стрыжак: Павялічылася колькасць эвакуацый з Беларусі

18.02.2024 16:21
Паводле яго, ва «ўмоўна спакойны час» цягам трох тыдняў з краіны звычайна даводзіцца вывозіць 10-15 беларусаў.
-  ()
Літоўска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)Фота: shutterstock

За апошнія тры тыдні з Беларусі эвакуяваныя больш за 35 чалавек распавёў кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак, якога цытуе выданне «Наша Ніва».

Паводле яго, ва «ўмоўна спакойны час» цягам трох тыдняў з краіны звычайна даводзіцца вывозіць 10-15 беларусаў. Але ў сувязі з апошнім рэйдам сілавікоў па былых палітвязнях і сваяках тых, хто сядзіць у лукашэнкаўскай турме, сітуацыя змянілася.

Асаблівасцю апошняй хвалі эвакуацыі, кажа Стрыжак, стала тое, што сярод эвакуяваных цяпер шмат людзей, якія яшчэ раніцай былі ўпэўненыя, што ў іх жыцці нічога не змянілася, а ўжо ўвечары былі на эвакуацыйнай трасе.

«Наша Ніва» нагадвае, што падчас масавага рэйду сілавікоў было затрымана больш за 257 чалавек, большасць з якіх – пажылыя жанчыны. Мінімум 65 чалавек былі асуджаныя па артыкуле 24.15 – «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці ці іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Прычына – дапамога ў выглядзе прадуктовых перадач, якую ініцыятыва INeedHelpBY аказвала палітвязням праз Е-дастаўку.

эж