Беларуская Служба

У Алеся Бяляцкага паявілася новая сімвалічная «хросная» у нямецкім парламенце

27.03.2024 12:23
«Аўтакраты не баяцца нічога больш, чым тых, хто адстойвае дэмакратыю і незалежнасць. Алесь, я з табой!».
  -   .   2014         ( )
Алесь Бяляцкі - палітвязень рэжыму Лукашэнкі. У 2014 годзе ён быў госцем Першага каналу Польскага радыё (на здымку) Wojciech Kusiński/Polskie Radio

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ўжо многія гады вядзе праваабарончая арганізацыя Libereco, сябра Бундэстага Германіі Мары-Агнес Штрак-Цымерман стала сімвалічнай «хроснай» для лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

«Аўтакраты не баяцца нічога больш, чым тых, хто адстойвае дэмакратыю і незалежнасць ва ўмовах свабоды. Як прыхільніца дэмакратыі і лібералізму, я асабліва заклапочаная абаронай правоў і свабод кожнага чалавека.

Таму сёння я з радасцю раблюся сімвалічнай хроснай Бяляцкага і заклікаю да вызвалення з беларускага палону яго і ягоных паплечнікаў-актывістаў. Алесь, я з табой!», – напісала дэпутатка.

Libereco таксама запусціла анлайн-петыцыю, якая патрабуе безумоўнага вызвалення Алеся ды іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Петыцыя закліканая нагадаць дыпламатычным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь аб міжнародных абавязальніцтвах і заклікаць беларускія ўлады даць базавыя правы чалавека на свабоду слова, сходаў і аб'яднанняў усім людзям у Беларусі без абмежаванняў.

ПЦ «Вясна»

нг