Беларуская Служба

Беларусы рванулі на працу за мяжу

15.05.2024 11:30
Па версіі чыноўнікаў, самая папулярная краіна - Расія.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2023 годзе 110,3 тысячы беларусаў афіцыйна выехалі на працу за мяжу. Пра гэта сведчаць дадзеных Мінфіна. Такім чынам, іх колькасць афіцыйна вырасла на 14,9 працэнта ў параўнанні да 2022 года, паведамляе zerkalo.io.

Паводле дадзеных Белстата, большасць такіх гастарбайтараў працавалі ў Расіі (63 працэнты). Гэтыя звесткі Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь атрымаў у выніку выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

Нагадаем, у Беларусі назіраецца праблема дэфіцыту кадраў. Напрыклад, на 3 траўня ў цэлым па краіне не хапала 147,7 тысяч работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў было размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.

У цэлым з 2020 па 2023 год колькасць занятых у эканоміцы знізілася на 167,4 тысячы чалавек.

аз

За дзесяць гадоў колькасць замежнікаў у Польшчы вырасла ў 18 разоў — да двух млн чалавек

13.05.2024 17:25
Польскі рынак працы прывабны для работнікаў з Азіі і Лацінскай Амерыкі.