Беларуская Служба

Вайсковая разведка Украіны ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў

15.05.2024 15:25
Ваяры «Стэн», «Север», «Булак» i «Бес» атрымалі з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэны «За мужність» III ступені. 
Байцы палка імя Кастуся Каліноўскагафота: Полк імя Кастуся Каліноўскага/Тэлеграм

За мужнасць падчас выканання баявых заданняў ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага неаднаразова былі адзначаныя медалямі «За бойові заслуги», «Україна — понад усе!», «За поранення», «За сприяння воєнній розвідці України» II ступені, адзнакамі «За мужність при виконанні спецзавдань» і «Почесна відзнака» ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і ад Міністэрства абароны Украіны, - паведамляе Полк Каліноўскага.

Ваяры «Стэн», «Север», «Булак» i «Бес» атрымалі з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэны «За мужність» III ступені. Зміцер Апанасовіч «Тэрор» узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна.

Таксама пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Україна — понад усе!» Павел Суслаў «Волат».

35 каліноўцаў атрымалі ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) медалі «За баявыя заслугі». Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР. Гэта першае вядомае прысуджэнне тытула кавалера ордэна Жалезнага рыцара з 1952 года. Ілля Хрэнаў «Літвін», Зміцер Апанасавіч «Тэрор», Павел Суслаў «Волат», Іван Марчук «Брэст», Васіль Грудавік «Атам», Васіль Парфянкоў «Сябро», Вадзім Шатроў «Папік» узнагароджаныя Медалём Ордэну Пагоні БНР.

nashaniva.com/эж