Беларуская Служба

11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, сутыкнуліся з праблемай

16.05.2024 09:19
Лукашэнкаўскае Міністэрства перастала ім выдаваць патрэбныя даведкі.
Ілюстрацыйны здымакObraz Franz Bachinger z Pixabay/CC0

Ідзецца пра даведку да атэстата, што школа, якую абітурыент заканчвае, можа выдаваць дакументы дзяржаўнага ўзору. Аднак Дэпартамент якасці адукацыі ў атрыманні такога дакумента нечакана стаў адмаўляць. Пра сітуацыю напісалі беларускія незалежныя СІМ.

У дакуменце ўтрымліваецца інфармацыя, што школа, якую скончыла дзіця, мае акрэдытацыю ў Беларусі і можа выдаваць дакументы дзяржаўнага ўзору. Апроч таго дадзены дакумент указвае, што атэстат, які прадстаўляе абітурыент, пацвярджае, што яго ўладальнік сапраўды атрымаў агульную сярэднюю адукацыю і можа працягнуць вучобу ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ ў даведцы ёсць звесткі «аб адпаведнасці адзнак». Напрыклад, тое, што ацэнкі 9-10 балаў адпавядаюць пяцёрцы («выдатна»), а, дапусцім, 6-8 — чацвёрцы («добра»).

Бацькі дзяцей, якія ў гэтым годзе збіраюцца паступаць за мяжу, пішуць, што сутыкнуліся нядаўна з гэтай праблемай.

У Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі заявілі, што на сённяшні дзень такую інфармацыю не выдаюць. 

Крыніца: Зеркало/Наша Ніва/