Беларуская Служба

Амерыканскія інвестары прадаюць акцыі EPAM

17.05.2024 12:38
Амерыканскі фонд AllianceBernstein прадаў вялікую партыю акцый кампаніі EPAM.
Ілюстрацыйнае фотаФота: facebook.com/EPAM.Global

Фонд з'явіўся ў ліку акцыянераў кампаніі з беларускімі каранямі ў 2023 годзе. У сярэдзіне красавіка AllianceBernstein, мяркуючы па інфармацыі камісіі па каштоўных паперах і біржам ЗША, валодаў 6, 1% акцый кампаніі агульным коштам каля $800 млн, піша dev.by.

Да канца 2023 года ў распараджэнні фонду засталося толькі 1,6% акцый EPAM. Фонд знік са спісу акцыянераў, чый пакет перавышае 5%. Сузаснавальніку кампаніі Аркадзю Добкіну належыць 3,5% акцый.

Квартальная справаздача EPAM выйшаў на мінулым тыдні. Пасля публікацыі каціроўкі кампаніі ўпалі з $249 да $182 за акцыю. Інвестараў напалохалі змрочныя прагнозы па выручцы і складанасці з попытам.

Цяпер акцыі EPAM гандлююцца па $189 за штуку.

Па выніках першага квартала EPAM атрымаў выручку ў памеры 1,16 мільярда долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выручка знізілася амаль на 45,5 мільёна долараў ці на 3,8%. Глабальны штат кампаніі скарачаецца шосты квартал запар.

EPAM – IT-кампанія з беларускімі каранямі. Заснаваная ў 1993 годзе, з'яўляецца  сусветным пастаўшчыком паслуг лічбавай трансфармацыі, распрацоўкі лічбавых платформ і прадуктаў з выкарыстаннем хмарных і AI-тэхналогій, а таксама вядучым кансалтынг-партнёрам для глабальных прадпрыемстваў і стартапаў.

вх