Беларуская Служба

Сёння — Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі

21.05.2024 09:25
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская – да Дня салідарнасці з палітвязнямі.
БАЖ нагадвае пра зняволеных па палітычных прычынах журналістаў у Беларусі БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў/https://t.me/bajmedia

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі.

- Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ.

Ціханоўская распавяла, што дэмакратычныя сілы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі, нагадала лідарка беларускіх дэмсіл.

Ціханоўская дадала, што неабходна штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас.


Крыніца: Светлана Тихановская