Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі пераследуе кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду

21.05.2024 11:40
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць 257 чалавек, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.
Аўдыё

Лукашысты інкрымінуюць кандыдатам: змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 КК), заклікі да мер абмежавальнага характару (арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-1 КК) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК).

Ведамства паведаміла, што сабрала інфармацыю аб'ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Беларусі, якая належыць гэтым людзям. Лукашысты цяпер ладзяць агляды і ператрусы, і плануюць накладсці  арышту на маёмасць кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду.

Крыніца: ПЦ Вясна