Беларуская Служба

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага алюмінію

22.05.2024 14:07
З 16 траўня Злучанае Каралеўства ўводзіць новыя забароны ў дачыненні да гандлю з Беларуссю некаторымі таварамі і тэхналогіямі крытычнай прамысловасці
Ілюстрацыя Фота: shutterstock/ Supree kumphabud

Злучаная Каралеўства з 16 траўня ўвяла абмежаванні на імпарт беларускага алюмінію і аказанне спадарожных паслуг пры яго пастаўках, вынікае з інфармацыі, апублікаванай 21 траўня на брытанскім рэсурсе Global Sanctions, – паведамляе svaboda.org.

Змены ўносяцца ў пакет антыбеларускіх санкцыяў, прынятых у 2019 годзе, якія зведалі змены ў 2021, 2022 і 2023 гадах.

Акрамя гэтага, з 16 траўня Злучанае Каралеўства ўводзіць новыя забароны ў дачыненні да гандлю з Беларуссю некаторымі таварамі і тэхналогіямі крытычнай прамысловасці, якія тычацца электронікі, навігацыі і авіёнікі, аэракасмічнай тэхнікі і сілавых установак, заўважыла выданне «Позірк».

Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны. У абноўлены сьпіс, які публікуе МЗС краіны, трапілі два беларускія прадпрыемствы – «Завод дакладнай электрамеханікі» і ААТ «Планар».

Да гэтага апошні раз Вялікая Брытанія пашырала санкцыі ў дачыненні да Беларусі 8 снежня 2023 году. Тады ў санкцыйны спіс уключылі 17 фізічных асобаў, якія займаюць пасады суддзя і пракурораў.

6 снежня 2023 году Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро «Дысплей» з Віцебску, якое выпускае тэхніку для беларускага войска, у тым ліку ўдарныя беспілтнікі («Квадра-1400»).

эж