Беларуская Служба

Грамадзянку Літвы будуць судзіць у Мінску за шпіянаж. Ёй пагражае ад трох да сямі гадоў турмы

23.05.2024 17:32
Літоўскі МЗС нагадвае аб рэкамендацыі грамадзянам Літвы не ездзіць у Расію і Беларусь.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Грамадзянку Літвы Эляну Раманаўскене будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж - піша партал Irt.lt. У МЗС Літвы гавораць, што ведаюць пра сітуацыю і што аказваюць ёй дапамогу. «Мы ведаем аб сітуацыі, аказваем консульскую дапамогу», – сказала агенцтву BNS у чацвер прадстаўнік міністра замежных спраў Паўліна Лявіцкітэ.

Партал nashaniva.com паведамляе, што грамадзянку Літвы Раманаўскене абвінавачваюць у шпіянажы, закрыты суд над ёй у Мінскім судзе павінен адбыцца 3 чэрвеня. Па такіх абвінавачаннях прадугледжана пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да сямі гадоў. Калі менавіта была затрыманая грамадзянка Літвы, не паведамляецца.

Летам мінулага года беларускія СМІ інфармавалі, што былога галоўнага лекара санаторыя Belorus у літоўскім горадзе Друскінінкай Андрэя Кобеля будуць судзіць за шпіянаж на карысць Літвы. Ён быў арыштаваны беларускім КДБ у канцы 2022 года.

Літоўскі МЗС нагадвае аб рэкамендацыі грамадзянам Літвы не ездзіць у Расію і Беларусь пасля актывізацыі варожых і правакацыйных дзеянняў інстытутаў гэтых дзяржаў.

нг