Беларуская Служба

Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

24.05.2024 12:26
На паседжанні камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду прынята рашэнне зняць з гонкі спіс «Закон і правапарадак» на чале з Аляксандрам Азаравым.
Аляксандр АзараўBy Cabinet Belarus - Sviatlana Tsikhanouskaya and United Transitional Cabinet Representatives at the press conference in Warsaw (02.12.2022), CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=141877324

Аляксандр Азараў мог зняцца сам, каб пакінуць у выбарчай гонцы астатніх членаў спісу, але пайшоў на прынцып, піша Наша Ніва.

Учора яму было прапанавана самастойна пакінуць спіс. Азараў адмовіўся, таму большасцю галасоў камісія дыскваліфікавала і Азарава, і яго паплечнікаў.

Праблема выявілася ў працэдуры – як аказалася, у выбарчай камісіі ёсць права ці адмяняць рэгістрацыю выбарчага спісу цалкам, але няма права выключаць канкрэтнага кандыдата.

З падобнай праблемай сутыкнуўся спіс «Наша справа» на чале з Розай Турарбекавай. Паколькі дзве яе паплечніцы знялі свае кандыдатуры, спіс перастаў адпавядаць патрабаванням гендарных квотаў. Таму два сябры «Нашай справы» – Віктар Саскевіч і Андрэй Жукавец – напісалі заявы аб самаадводзе. Адчапіўшы іх, спіс Розы Турарбекавай трапіць у выбарчыя бюлетэні.

Такім чынам у выбарах у Каардынацыйную раду возьмуць удзел 11 спісаў. Самі выбары пройдуць 25-27 мая на электроннай платформе.

ав/Наша Ніва