Беларуская Служба

У Беларусі затрымалі ўласніцу буйнога чата беларусаў у Турцыі

27.05.2024 16:02
Некалькі дзён таму стала вядома, што згаданы чат меракавана захоплены сілавікамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі затрымалі ўласніцу буйнога чата беларусаў у Турцыі. Сілавікі заявілі, што дзяўчыну затрымалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Тэлеграм-чат «Беларусы ў Турцыі» дыяспары ўваходзіць у сетку чатаў Dzechat. Яшчэ некалькі дзён таму стала вядома, што згаданы чат меракавана захоплены сілавікамі. Раптоўна ў ім змяніўся на невядомую асобу адмін. Удзельнікі стварылі новы чат, а ім пачаў пісаць ГУБАЗіК з пагрозамі крымінальнай справай.

Як распавялі «Еўрарадыё» прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Турцыі, пасля стварэння чата дзяўчына ў яго амаль не пісала. Яна жыла ў Беларусі і зарабляла здачай у арэнду кватэр у «Мінск-Міры».

аз