Беларуская Служба

У Мінск прыедзе міністр замежных спраў Венгрыі

28.05.2024 12:47
29 мая плануецца рабочы візіт у Беларусь міністра замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэра Сіярта.
M        .
Mіністр замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэр Сіярта.mfa.gov.by

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Венгрыі сумесна з міністрам Сяргеем Алейнікам правядуць у Мінску 12-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе МЗС Беларусі.

Плануецца абмеркаваць шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў.

У фокусе работы будуць тэмы ўзаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі.

У рамках візіту таксама запланавана правядзенне бізнэс-форуму, які адкрыюць кіраўнікі МЗС Беларусі і Венгрыі.

Таксама запланаваныя перамовы міністраў замежных спраў у вузкім і пашыраным фарматах.

Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта прыязджаў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі на тэму еўразійскай бяспекі восенню 2023 года.

вх