Беларуская Служба

Не менш за 77 чалавек асудзілі за данаты з 2020 года

29.05.2024 19:03
У красавіку бягучага года рэжымнае МУС паведаміла, што ўстанавіла 260 чалавек, якія пераводзілі грошы «экстрэмісцкім» арганізацыям. 
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

З 2020 года ў Беларусі не менш як 77 чалавек атрымалі прысуды за данаты. Іх судзілі па артыкуле аб фінансаванні экстрэмісцкага фармавання альбо аб фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, у краіне пачасціліся выпадкі пераследу па артыкуле аб фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці. Па такім артыкуле праследуюць за ахвяраванні, напрыклад, арганізацыям BYPOL і «Кіберпартызанам». Па гэтым артыкуле судзілі не менш за 10 чалавек.

У красавіку бягучага года рэжымнае МУС паведаміла, што ўстанавіла 260 чалавек, якія пераводзілі грошы «экстрэмісцкім» арганізацыям. Агульная сума іх пераводаў склала больш за 5 тыс. долараў. Іх прымусілі зрабіць «добраахвотныя ахвяраванні» на суму ў 356 тыс. долараў ЗША.

вс