Беларуская Служба

Віза ў Польшчу для грамадзян Беларусі стане даражэйшай з 1 чэрвеня

30.05.2024 08:57
Сам консульскі збор не мяняецца, ён складае 35 еўра.
Шэнгенская візаMA8/Shutterstock

З 1 чэрвеня сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы Польшчы (тып D) складзе 135 еўра, паведамляе Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску.

У такую ж суму абыдзецца і паўторны разгляд заявы на візу. Сам консульскі збор не мяняецца, ён складае 35 еўра.
Цяпер прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы каштуе 80 еўра.

Таксама сайт паведаміў, што з 6 па 11 чэрвеня візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Гомелі і Магілёве не будуць прымаць заявы аб атрыманні шэнгенскіх віз.

нг