Беларуская Служба

Пачынаецца разгляд «справы аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

31.05.2024 12:14
Рэжым Лукашэнкі ладзіць самы шматлюдны завочны суд, карнікі абвінавачваюць адразу 20 чалавек.
Абвінавачаныя рэжымам Лукашэнкі аналітыкіПЦ "Вясна"/https://t.me/viasna96/26168

У Мінскім абласным судзе 31 траўня ў фармаце спецвытворчасці пачаўся разгляд крымінальнай справы «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай». Абвінавачваюць адразу 20 чалавек: Аляксандра Дабравольскага, Рыгора Астапеню, Філіпа Біканава, Юрыя Дракахруста, Андрэя Казакевіча, Ганну Красуліну, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Вераніку Лапуцька, Аляксандра Лагвінца, Ганну Любакову, Васіля Навумава, Марыю Рогаву, Пятра Рудкоўскага, Алесю Руднік, Наталлю Рабаву, Паўла Усава, Таццяну Чуліцкую, Аляксандра Шлыка, Кацярыну Шмаціну.

Справу будзе разглядаць Уладзімір Арэшка. Згодна з матэрыяламі справы, лукашысты абвінавачваюць экспертаў у  здзяйсненне «злачынстваў экстрэмісцкага характару» ў сувязі з кампаніяй па выбарах Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў постэлектаральны перыяд. У гэтай дзейнасці рэжым убачыў змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, удзел у экстрэмісцкім фарміраванні, нанясення шкоды бяспецы лукашэнкаўскага рэжыму з выкарыстаннем СМІ ды сеткі Інтэрнэт, агулам па 4 артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Усе абвінавачаная пакінулі Беларусь, у дачыненні да іх праводзіцца спецыяльная вытворчасць.

Напачатку судовага працэсу 14 абвінавачаных у справе «аналітыкаў Ціханоўскай» выступілі з заявай, дзе назвалі дадзеную «справу» палітычна матываваным пераследам.

«Мы лічым гэтую «справу» працягам бесперапыннай атакі супраць беларускай незалежнай аналітычнай, экспертнай і журналісцкай супольнасці з боку беларускіх уладаў. А таксама звяртаем увагу на тое, што абвінавачваць экспертаў і журналістаў у спробах захопу ўлады і экстрэмізме – гэта абсурд».

Яны таксама адзначаюць, што судовы працэс адбываецца наперакор беларускаму заканадаўству, паколькі нягледзячы на афіцыйныя запыты, ніхто так і не атрымаў доступ да матэрыялаў «справы» і ў чым менавіта заключаецца сутнасць так званых «абвінавачанняў» таксама невядома.

У парушэнне ўсталяваных нормаў інфармацыя пра суд не была размешчана ў раздзеле «Спецыяльная вытворчасць па крымінальных справах» на старонцы Вярхоўнага Суда.

Крыніца: ПЦ «Вясна»