Беларуская Служба

У Літве памежнік застрэліў меркаванага кантрабандыста каля мяжы з Беларуссю

02.06.2024 12:12
На дарозе афіцэры заўважылі падазроны аўтамабіль і спрабавалі яго спыніць, аднак кіроўца не падпарадкаваўся і кінуўся на ўцёкі, пачалася пагоня. Падчас як зламыснік ледзь не збіў – ці выпадкова, ці наўмысна – яшчэ аднаго памежніка пры дарозе.
  ,     . 1  2024 .
Машына меркаванага кантрабандыста, якога застрэліў памежнік у Літве. 1 чэрвеня 2024 года.Фота: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю афіцэр памежнай службы застрэліў кіроўцу аўтамабіля, які, меркавана, перавозіў кантрабандныя цыгарэты. Факт смерці літоўскага грамадзяніна цяпер расследуецца, паведамляе belsat.eu, спасылаючыся на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Трагедыя адбылася ўвечары 1 чэрвеня ў Шальчынінкайскім раёне, што мяжуе з Беларуссю. Там літоўскія памежнікі шукалі кантрабандыстаў, атрымаўшы адпаведную інфармацыю аб злачынстве.

На дарозе афіцэры заўважылі падазроны аўтамабіль і спрабавалі яго спыніць, аднак кіроўца не падпарадкаваўся і кінуўся на ўцёкі, пачалася пагоня. Падчас як зламыснік ледзь не збіў – ці выпадкова, ці наўмысна – яшчэ аднаго памежніка пры дарозе.

«У апошні момант афіцэру ўдалося пазбегнуць наезду», – сцвярджае Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Гэты службовец пры ўзнікненні пагрозы свайму жыццю і дзеля таго, каб спыніць парушальніка, зрабіў адзін стрэл з пісталета, цэлячыся ў кола. Праз некаторы час машына спынілася. На сядзенні кіроўцы быў знойдзены грамадзянін Літвы са смяротным агнястрэльным раненнем. У аўтамабілі выявілі партыю цыгарэт. Паліцыя пачала дасудовы разбор, акрамя таго, асобнуж праверку зладзіла Памежная ахова.

Кантрабанда з Беларусі – спрадвечны галаўны боль для Літвы, як і для Польшчы. Галоўны тавар, што нелегальна перасоўваюць праз мяжу, – беларускія цыгарэты. Кантрабанду спрабуюць вывезці як па зямлі, гэтак і па вадзе і паветры.

эж