Беларуская Служба

У Брэсце судзяць журналістку Алену Цімашчук: за дыскрэдытацыю, распальванне варожасці і па «экстрэмісцкім» артыкуле

03.06.2024 14:45
Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі – пакуль дакладна невядома.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У раскладзе Брэсцкага абласнога суда на 31 траўня быў пазначаны судовы працэс над Аленай Цімашчук. Яе абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1КК), распальванні варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК), піша БАЖ.

Імя, прозвішча і імя па бацьку абвінавачанай цалкам супадаюць з данымі мясцовай журналісткі, якая працавала ў дзяржаўнай газеце «Брестский вестник» і тэлерадыёкампаніі «Брэст».

Таксама раней Алена Цімашчук як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным парталам».

Як адзначаюць мясцовыя журналісты, Алена Цімашчук падчас супрацы з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці.

Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі – пакуль дакладна невядома.
Весці працэс даручылі суддзі Дзмітрыю Карасінскаму. Да прызначэння ў лістападзе 2023 года ў Брэсцкі абласны суд Карасінскі ўзначальваў суд Столінскага раёна.

аз

Супраць палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу

27.05.2024 15:46
Па гэтым артыкуле «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі яго судзяць ужо другі раз.

У Беларусі затрымалі ўласніцу буйнога чата беларусаў у Турцыі

27.05.2024 16:02
Некалькі дзён таму стала вядома, што згаданы чат меракавана захоплены сілавікамі.