Беларуская Служба

147 дзён няма сувязі з Палінай Шарэндай-Панасюк

03.06.2024 16:45
Паводле мужа, адсутнасць сувязі з Палінай – гэта не толькі яе катаванне, але і катаванне ўсёй сям´і.
 -
Паліна Шарэнда-Панасюк да турмыFoto: Фота: асабісты архіў сям'і Шарэндаў/brestspring.org

З палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк 147 дзён няма сувязі. Можна зрабіць выснову, што яна ўвесь час знаходзіцца ў СІЗА ці камеры турэмнага тыпу, паведамляе «Радыё Рацыя». Нават пасля перавядзення 19 траўня з рэчыцкай калоніі для жанчын-рэцэдывістак у гомельскае СІЗА, дзе больш спрыяльна ўмовы для стасункаў, паведамленняў ад Паліны няма, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда.

«У тым відэа Паліна пагадзілася сказаць некалькі сказаў. Што з гэтага? Што яна стала больш небяспечная для іх? Не. Што гэта відэа спрацавала, і да яе па-іншаму ставяцца? Не таксама. Сувязі з Палінай няма, лістоў няма таксама, ужо прайшло два тыдні. Паліна звычайна адразу адпісвалася», – хвалюецца муж.

Паводле яго, адсутнасць сувязі з Палінай – гэта не толькі яе катаванне, але і катаванне ўсёй сям´і.

аз