Беларуская Служба

Сталі вядомыя дэталі пропуску аўтамабіляў у Беларусь і Расію ў межах мытнага кантролю за выкананнем санкцыяў

04.06.2024 12:15
9 траўня кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі папісалі пагадненне па кантролю за выкананнем санкцыяў ЕС супраць Беларусі і Расіі.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мытня Літвы паведаміла, што з 4 чэрвеня ўводзяцца новыя правілы кантролю за вывазам у Беларусь і Расію легкавых аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, гэтыя захады прадугледжаны падпісаным 9 траўня ў Вільні пагадненнем аб прымяненні адзіных мераў кантролю за выкананнем санкцыяў Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі. Яго падпісалі кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі, нагадвае «Свабода».

«Пры вывазе (рээкспарце або транзіце) легкавога аўтамабіля ў Беларусь, калі ён быў куплены фізічнай асобай, вывезці такі аўтамабіль зможа толькі ўладальнік (фізічная асоба, якая купіла аўтамабіль), а не блізкія сваякі на падставе дазволу ўладальніка машыны», – адзначаецца ў паведамленні.

Цяпер пропуск легкавых аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў, будзе ажыццяўляцца на падставе такіх дакументаў:

- дагавор куплі-продажу, а таксама дакумент, які пацвярджае атрыманне грошай ад пакупніка (выпіска з банкаўскага рахунку),

- транспартныя дакументы і дакументы аб аплаце перавозкі аўтамабіля да моманту яго перадачы атрымальніку ў трэцюю краіну – выпіска аб разліковым рахунку транспартнай кампаніі (калі аўтамабіль рухаецца не сваім ходам),

- даведка аб канчатковым атрымальніку (у выпадку, калі гэта юрыдычная асоба, – выпіска з пасведчання аб рэгістрацыі кампаніі) і тлумачэнне, дзе тавар будзе выкарыстоўвацца,

- абавязанні/пацверджанні ад экспарцёра і атрымальніка тавару аб тым, што тавар не прызначаны для Расіі і не будзе прададзены або іншым чынам перададзены для выкарыстання ў Расіі,

- перадача не пазней, чым праз 40 каляндарных дзён пасля вывазу, копіі мытнай дэкларацыі трэцяй краін, або іншага дакумента, які пацвярджае, што ў дачыненні да вывезеных аўтамабіляў працэдура мытнага афармлення адбылася з выкананнем міжнародных санкцый.

Асобна адзначаецца, што для вывазу аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў, таксама патрэбна падаваць дэкларацыю вытворцы.

Пры парушэнні гэтых патрабаванняў і атрыманні доказаў, што аўтамабілі вывезеныя ў трэція краіны і зарэгістраваныя ў Расіі, супраць экспарцёраў будуць заводзіць справы і па іх выніках уводзіць санкцыі.

аз

Рэакцыя МЗС Літвы на планы Расіі: Гэта наўмысная правакацыя

22.05.2024 13:02
Літва папрасіла тлумачэнняў і заклікала Расію паважаць міжнароднае права і двухбаковыя пагадненні аб непарушнасці межаў.