Беларуская Служба

БФСС праверыць беларускіх атлетаў перад Алімпіядай-2024

04.06.2024 13:15
Праверка будзе тычыцца прыналежнасці атлетаў да сілавых структур і іх стаўлення да вайны ва Украіне.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/Anncapictures

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці пачаў праверку беларускіх атлетаў, якія атрымалі ліцэнзіі на Алімпіяду-2024, на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.

Працэдура верыфікацыі працягнецца з 4 чэрвеня па 15 жніўня. У працэсе верыфікацыі будзе ўдакладняцца інфармацыя аб прыналежнасці атлетаў да сілавых структур, а таксама праводзіцца аналіз сацыяльных сетак і лічбавых слядоў на наяўнасць выказванняў у падтрымку ваенных дзеянняў ва Украіне і іншых узброеных канфліктаў.

Праект Фонда ажыццяўляецца сумесна з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) і Open Society Foundation (ЗША).

Нагадваем, раней Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў на ўдзел спартоўцаў з Беларусі і Расіі без дзяржаўных сцягоў і гімнаў і на ўмовах нейтральнасці.

аз

Крысціна Ціманоўская, спартсменка беларускага паходжання, прайшла адбор на Алімпіяду ад Польшчы

05.05.2024 12:03
Беларуская спрынтарка Крысціна Ціманоўская дапамагла зборнай Польшчы атрымаць алімпійскую ліцэнзію ў эстафеце 4х100 метраў.