Беларуская Служба

Офіс Ціханоўскай заклікае беларусаў адмовіцца ад паездак у ААЭ

05.06.2024 08:53
Справа ў тым, што паміж урадамі РБ і ААЭ падпісана пагадненне «аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму».
.
С. Ціханоўская Фота: Źródło: x.com/ Sviatlana Tsikhanouskaya @Tsihanouskaya

Юрыдычная каманда офіса Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях заклікае беларусаў адмовіцца ад паездак у Абʼяднаныя Арабскія Эміраты «па любых прычынах – асабліва калі вы асцерагаецеся палітычна матываванага пераследу на радзіме». Таксама яна рэкамендуе «не разглядаць аэрапорты гэтай краіны ў якасці транзітнай перасадкі», -паведамляе euroradio

Справа ў тым, што паміж урадамі РБ і ААЭ падпісана пагадненне «аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму».

«Паводле апошняга дакладу праваабарончай арганізацыі Amnesty International, ААЭ актыўна выкарыстоўваюць у нацыянальнай практыцы затрыманні і арышты нязгодных грамадзян, – піша юрыдычная каманда офіса Ціханоўскай.

«Акрамя таго, дзяржава працягвае трымаць палітычных зняволеных у турмах на падставе нацыянальнага рэпрэсіўнага закона, які дазваляе бестэрміновае »кансультаванне ў пытаннях барацьбы з экстрэмізмам. Такім чынам, не выключана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь таксама могуць быць затрыманыя ў ААЭ для кансультацый і далей выдадзены ў Беларусь», – перакананыя ў офісе палітыка.

эж