Беларуская Служба

Спецдакладчыца ААН па Беларусі падрыхтавала новы штогадовы даклад па сітуацыі з правамі чалавека

06.06.2024 12:01
Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, паведамляе «Вясна». У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.

Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі.

Асаблівую ўвагу спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі.

Спецыяльная дакладчыца паўтарыла рэкамендацыі, выкладзеныя ў яе папярэдніх дакладах. Акрамя таго, яна рэкамендуе ўраду Беларусі, у тым ліку пачаць аператыўныя, эфектыўныя, бесстароннія і празрыстыя расследаванні ўсіх выпадкаў смерці ў месцах пазбаўлення волі; неадкладна пакласці канец жорсткаму абыходжанню ў месцах пазбаўлення волі і аператыўна і эфектыўна расследаваць усе меркаваныя выпадкі жорсткага абыходжання ў месцах пазбаўлення волі з мэтай прыцягнення да адказнасці і пакарання вінаватых і прадастаўлення кампенсацыі ахвярам; адмяніць артыкул 411 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы; пакласці канец практыцы ўмяшання ў асабістае жыццё былых зняволеных пад выглядам «прафілактычных» мерапрыемстваў ды многае іншае.

аз

Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра»

05.06.2024 12:15
На відэа прадпрымальніка прымусілі сказаць, што ён двойчы ў 2020 годзе выходзіў на акцыі.

За травень палітвязнямі былі прызнаныя 46 чалавек

05.06.2024 17:12
Праваабарончы цэнтр «Вясна» назваў вядомыя парушэнні правоў чалавека ў траўні.