Беларуская Служба

У Беларусі – 1 тыс. 401 палітвязень

06.06.2024 16:43
Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс чарговыя дзевяць прозвішчаў.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

У Беларусі – 1 тыс. 401 палітвязень. Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс чарговыя дзевяць прозвішчаў: Віктара Новікава, Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіеню, Дзмітрыя Філіповіча і Арцёма Лапіча. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Згаданыя грамадзяне, якія трапілі пад пераслед лукашэнкаўскага рэжыму, абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах, паводле афіцыйнай фармулёўкі – у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

вс