Беларуская Служба

Сілавікі выклалі «пакаяннае» відэа спевака Сашы Нэма

06.06.2024 17:30
У роліку сілавікоў Саша Нэма папрасіў выбачэння «перад усёй краінай – ад шараговага рабочага да прэзідэнта».
Саша Нэмакрыніца: сацыяльныя сеткі Сашы Нэма

Падкантрольны ГУБАЗіКу Тэлеграм-канал «ГУ БАЗА» выклаў відэа, на якім спявак Саша Нэма просіць прабачэння за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Паводле «ГУ БАЗА», спявак Саша Нэма нібыта сам прыйшоў у міліцыю і папрасіў даць яму магчымасць перапрасіць.

«У 2020 годзе нашая краіна перажыла вялікія ўзрушэнні. На жаль, шмат якія людзі паддаліся правакацыям тых, хто хацеў зрынуць уладу ў нашай краіне, і тым самым здзейснілі вялікую-вялікую памылку. 16 жніўня 2020 года я таксама ўдзельнічаў у мітынгах, у чым вельмі моцна раскайваюся. Гэта глабальна паўплывала на маю кар’еру», – сказаў на камеру Саша Нэма.

У роліку сілавікоў Саша Нэма папрасіў выбачэння «перад усёй краінай – ад шараговага рабочага да прэзідэнта». Спявак таксама зазначыў, што робіць гэтую заяву ў будынку ГУБАЗіКу, і паабяцаў, што ягоныя далейшыя дзеянні будуць «накіраваныя на стварэнне».

Акрамя таго, Саша Нэма выклаў сторыз у «Інстаграме», дзе распавёў, што ён быў у ГУБАЗіКу і «гэта была вельмі цяжкая і складаная размова з паказаннямі». Паводле спевака, «пакаяннае» відэа ён запісаў «ад душы, ад чыстага сэрца», паведамляе «Белсат».

вс