Беларуская Служба

Карыстаючыся гібеллю польскага жаўнера, беларуская прапаганда спрабуе маніпуляваць грамадскай думкай

07.06.2024 14:21
У публічных заявах беларускія службы перакладаюць цяжар адказнасці за трагічныя падзеі на Польшчу.
Ілюстрацыйнае фотафота: Памежная служба

Вайсковец быў паранены нажом эмігрантам, які спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. У публічных заявах беларускія службы перакладаюць цяжар адказнасці за трагічныя падзеі на Польшчу. Пры гэтым Мінск заяўляе, што гатовы сумесна з Варшавай правесці расследаванне гэтага пытання.

Прэс-сакратар беларускага памежнага ведамства Антон Бычкоўскі асудзіў любую праяву агрэсіі ў дачыненні да супрацоўнікаў Памежнай службы і заявіў пра гатоўнасць Беларусі супрацоўнічаць з Польшчай. Аднак у наступных фразах ён раскрытыкаваў Польшчу і НАТА за тое, што яны нібыта вядуць супраць Беларусі інфармацыйную вайну.

Ён таксама дадаў, што па віне Варшавы міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы дагэтуль не вырашаны. Беларускія незалежныя аглядальнікі папярэджваюць, што падобнае скажэнне інфармацыі і распаўсюджванне хлусні з'яўляюцца наўмыснымі дзеяннямі беларускіх і расійскіх службаў. Ідэя палягае ў тым, каб выклікаць хаос і неапраўданае пачуццё віны сярод палякаў, адначасова паклёпнічаючы на Польшчу ў вачах сусветнай грамадскасці.

Мацей Ястшэбскі