Беларуская Служба

Стала вядома, на колькі беларусу, дэпартаванаму з Польшчы, забаранілі ўезд у ЕС

13.06.2024 08:46
У Польшчы засталіся жонка і трое дзяцей Дзмітрыя Смактуновіча. 
Дзмітрый Смактуновіч на нейтральнай паласеmostmedia.io

Дзмітрыю Смактуновічу, дэпартаванаму з Польшчы, забаранілі ўезд у Еўрасаюз на чатыры гады, паведамілі ў сюжэце пра яго на тэлеканале АНТ.

У Польшчы засталіся жонка і трое дзяцей Смактуновіча. Жанчына таксама не мае польскіх дакументаў – яны цяпер на разглядзе.

Тэлеканал паведаміў, што беларускія памежнікі купілі Смактуновічу квіток да Бабруйска, дзе ў яго жывуць сваякі.

Пра дэпартацыю беларуса з Польшчы стала вядома раніцай 12 чэрвеня. Афіцыйнай прычынай высылкі польскія памежнікі назвалі ўдзел Смактуновіча ў нелегальнай перавозцы мігрантаў. Мужчына адмаўляўся вяртацца ў Беларусь, бо ў Польшчы яго сям’я. У адказ палякі перакрылі рух на мяжы на некалькі гадзін.

Аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL сцвярджае, што ў базе «Беспарадкі» па стане на 2021 год прозвішча Смактуновіча няма. «У сацыяльных сетках кампраметуючай інфармацыі, за якую яго могуць прыцягнуць у Беларусі да адказнасці, не выяўлена», – дадаюць у BYPOL. Раней зʼяўляліся паведамленні, быццам на радзіме беларусу пагражае палітычны пераслед.

Памежны камітэт таксама паведаміў, што праблем з законам у мужчыны няма, інфармуе «Еўрарадыё».

вс