Беларуская Служба

Служыцеля царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў затрымалі падчас перасячэння мяжы

13.06.2024 15:09
Аўдыё

Пра абставіны затрымання паведаміў хрысціянскі прапаведнік Сяргей Мельянец.

Дзмітрый Чоўган у Брэсце вядомы як дырэктар сеткі кавярняў «Параграф».

7 чэрвеня падчас паездкі ў Польшчу яго схапілі проста на мяжы і забралі ў ІЧУ. Некалькі гадзін родныя не ведалі пра яго месцазнаходжанне.

10 чэрвеня яму далі 15 сутак арышту. Артыкул пакуль невядомы. Засталася жонка з маленькім дзіцём.

У профілі мужчыны ў facebook у якасці аватара цяпер стаіць выва з чырвона-зялёным сцягам.

Дзмітрый Чоўган – шматдзетны бацька (у яго чацвёра дзяцей, малодшаму – тры гады), а таксама багаслоў і служыцель царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Чыстае сэрца».

вх