Беларуская Служба

Сталі вядомыя аргументы суду, які вырашыў экстрадаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь

14.06.2024 19:02
У Гнёта і ягоных адвакатаў ёсць тры дні, каб падаць апеляцыю на гэтае рашэнне.
Рэжысёр Андрэй Гнёткрыніца: сацыяльныя сеткі Андрэя Гнёта

Суд у Сербіі пастанавіў экстрадаваць 41-гадовага беларускага рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта ў Беларусь. Адпаведнае рашэнне суд прыняў 13 чэрвеня. У Гнёта і ягоных адвакатаў ёсць тры дні, каб падаць апеляцыю на гэтае рашэнне, паведамляе Радыё «Свабода».

Паводле суда, Гнёт не сутыкаўся з негатыўнымі наступствамі ад сваёй палітычнай дзейнасці, а праблемы ўзніклі ў ягоных сяброў. Таму «яго меркаванне наконт таго, што ён у будучыні зазнае пераслед у Беларусі ў выпадку яго экстрадыцыі, грунтуецца толькі на гіпотэзе, якая не падмацаваная ніякім асабістым досведам згаданай вышэй асобы ў мінулым». Так суд у Сербіі абгрунтаваў сваё рашэнне выслаць палітуцекача ў Беларусь.

Рэжым Лукашэнкі абвясціў Гнёта ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яго абвінавацілі ў эканамічным злачынстве – нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Пасля затрымання беларус правёў сем месяцаў у сербскай турме, а потым быў выпушчаны пад хатні арышт.

Рэжысёр Андрэй Гнёт – адзін са стваральнікаў Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY.

вс

Рэжысёра Андрэя Гнёта, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь, вызвалілі з сербскай турмы (ВІДЭА)

06.06.2024 15:14
Андрэй Гнёт – беларускі журналіст і рэжысёр, палітычны актывіст.