Беларуская Служба

Расіяне лічаць Беларусь самай блізкай краінай

15.06.2024 12:03
У пяцёрцы краінаў, якія апытаныя лічаць сяброўскімі РФ, – Кітай (65%), Казахстан (33%), Індыя (33%) і Іран (22%).
a
Масквa3dman_eu /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расійскія сацыёлагі з Лявада-цэнтра ў траўні сёлета задалі рэспандэнтам пытанне, якія краіны яны лічаць найбольш блізкімі сябрамі, саюзнікамі Расіі.

Найбольшая колькасць рэспандэнтаў (81%) назвалі такой краінай Беларусь. У пяцёрцы краінаў, якія апытаныя лічаць сяброўскімі РФ, – Кітай (65%), Казахстан (33%), Індыя (33%) і Іран (22%).

У даследаванні прыводзіцца дынаміка адказаў на пытанне «Як вы ставіцеся да Беларусі?». У траўні сёлета адказ «станоўча» пазначылі 95% рэспандэнтаў. З 1998 году станоўчае стаўленне да Беларусі было ўласцівае расійскім рэспандэнтам увесь час, яно ніколі не апускалася ніжэй за 69%, з 2021 году ўвесь час перавышала 81%, паведамляе «Свабода».

Найбольш станоўчае стаўленне да Беларусі ўласцівае расіянам сталага ўзросту, а таксама больш заможным рэспандэнтам.

У травеньскім апытанні Лявада-цэнтр таксама цікавіўся, якія краіны рэспандэнты лічаць найбольш варожымі Расіі. Пяцёрка такіх краінаў аказалася наступнай – ЗША (76%), Вялікабрытанія (51%), Германія (49%), Украіна (38%) і Польшча (37%).

аз