Беларуская Служба

Uber сышоў з Беларусі

17.06.2024 08:45
На яго месца прыйшоў расійскі сэрвіс «Яндэкса» – Fasten.
Аўдыё

Як распавялі Office Life прадстаўнікі Яндэкс Go, у дадатку чатыры тарыфы: Fasten, Upper, Extra і Max. Яны адпавядаюць тарыфам Uber.

Таксама ў дадатку можна знайсці незвычайныя ці новыя месцы ў горадзе, маршруты для падарожжаў.

На дадзены момант Fasten даступны ў 35 гарадах Беларусі.

Гэтай вясной «Яндэкс» выкупіў апошнюю долю Uber у сумесным бізнэсе «Таксі». Сума здзелкі склала $702,5 млн. Але гэты працэс пачаўся яшчэ ў 2021 годзе. Тады па ўмовах пагаднення «Яндэкс» атрымаў апцыён на выкуп долі Uber за $ 1,8-2 млрд на працягу двух гадоў.

Здзелку ўжо адобрылі рэгулятары. Сумеснае прадпрыемства Uber і «Яндэкс» стварылі ў лютым 2018 года. Яно было зарэгістравана ў Нідэрландах.

У выніку здзелкі «Яндэкс» застаецца адзіным уладальнікам групы, у якую ўваходзяць сэрвісы замовы таксі, каршэрынгу і арэнды самакатаў», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

вх