Беларуская Служба

Ліцэю БДУ афіцыйна надалі імя Фелікса Дзяржынскага

17.06.2024 12:36
Сярэдні конкурс на паступленні ў Ліцэй БДУ сёлета склаў 8 чалавек на месца.
Feliks Dzierżyński (z lewej) i Józef Stalin
Feliks Dzierżyński (z lewej) i Józef StalinWikipedia/ domena publiczna

Ліцэю БДУ афіцыйна нададзенае імя Фелікса Дзяржынскага, паведамляецца ў Тэлеграм-канале навучальнай установы.

Вясной з просьбай надаць Ліцэю БДУ імя Дзяржынскага звярнуліся супрацоўнікі навучальнай установы. Але выкладчыкі падпісвалі яго пад прымусам, распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Ініцыятыва ўзнікла пры новай дырэктарцы ўстановы Таццяне Мамчыц. Раней яна працавала начальнікам вучэбна-метадычнай часткі ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё». 

Сярэдні конкурс на паступленні ў Ліцэй БДУ сёлета склаў 8 чалавек на месца. Самы высокі - на эканамічную спецыяльнасць: 13 чалавек на месца.

вс

на здымку: Фелікс Дзяржынскі і Іосіф Сталін