Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію з бальніцы. Палітолага і літаратара асудзілі ў верасні 2022 года на 10 гадоў пазбаўлення свабоды, абвінаваціўшы ў «змове з мэтай захопу ўлады». У зняволенні здароўе палітвязня рэзка пагоршылася.
«Аляксандр Фядута па-ранейшаму ходзіць, абапіраючыся на кіёк. Ляжаў у бальніцы, падлячылі - і зноў у атрадзе. Ён павінен хадзіць на працу, але відаць, што перасоўваецца з цяжкасцю», - паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на сваю крыніцу.
Сёлета ў лістападзе Аляксандру Фядуту споўніцца 60 гадоў.
Таксама суразмоўца згадаў лідара незалежных прафсаюзаў РЭП Васіля Бераснёва, асуджанага на 9 гадоў калоніі. Палітвязню 73 гады, у яго няма адной ныркі. Летась паўставала пытанне пра аперацыю, але ў турэмных умовах яе не зрабілі і пасля абследавання вярнулі палітвязня ў калонію.
«Бераснёў знаходзіцца ўвесь час у атрадзе, ён пенсіянер, на вытворчасці не працуе. Вязні бачаць яго, калі выходзіць з атраду па лекі, медыцынскую дапамогу. Выглядае стомленым, а больш пра яго нічога не вядома», - расказала крыніца прафсаюзнага лідара.
вс