Беларуская Служба

Беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі

17.06.2024 15:41
У абгрунтаванні адмовы ўлады Чарнагорыі паведамілі пра тое, што «Беларусь - дэмакратычная краіна».
Perast, Czarnogóra
Perast, Czarnogóra shutterstock.com/Natalya Volchenkova

Беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі, паведамляе Тэлеграм-канал «Падгорыца News» са спасылкай на журналіста Любаміра Філіпавіча.

Яму стала вядома пра адмову ў прадастаўленні прытулку беларускаму актывісту па імені Васіль у Чарнагорыі. Прозвішча беларуса не называецца. У абгрунтаванні адмовы ўлады Чарнагорыі паведамілі пра тое, што «Беларусь - дэмакратычная краіна».

У Чарнагорыі пражывае каля 1 тыс. беларусаў. З мінулага года грамадзяне Беларусі не маюць права прадоўжваць дакументы праз пасольствы за мяжой і прымушаныя для гэтага вяртацца дадому.

Беларусы некалькі разоў звярталіся да ўрада Чарнагорыі і праводзілі мітынгі, але не атрымалі ніякага адказу, які б дапамог урэгуляваць іх статус.

Ужо згаданаму Васілю адмовілі ў прытулку, спаслаўшыся на тое, што Беларусь «дазваляе ўсім уцекачам з Украіны доступ на беларускую тэрыторыю і дае ім абарону». Таксама ў адмове пералічваецца, колькі міжнародных канвенцый падпісала Беларусь, колькі яна вырабляе і куды экспартуе, хаця і «ў пэўнай ступені ёсць парушэнні правоў чалавека».

вс