Беларуская Служба

Андрэй Гнёт абскардзіў рашэнне сербскага суда аб экстрадыцыі ў Беларусь

18.06.2024 13:01
Вызваліць беларускага рэжысёра і адмовіцца ад экстрадыцыі заклікаюць Сербію, між іншым, праваабаронцы, журналісты і Еўрасаюз.
Рэжысёр Андрэй ГнётFoto: крыніца: сацыяльныя сеткі Андрэя Гнёта

«Толькі што была пададзена вялікая апеляцыя, якая аспрэчвае рашэнне Вышэйшага суда Бялграда аб маёй экстрадыцыі ў Беларусь», – напісаў на сваёй старонцы ў Інстаграм беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Бялградзе.

«Свабода» нагадвае, што 31 траўня 2024 годa Вышэйшы суд Бялграда вынес рашэнне аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта з Сербіі ў Беларусь, дзе яму сурʼёзна пагражаюць катаванні ды іншыя формы жорсткага абыходжання.

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH), яе партнёрская арганізацыя з Беларусі «Вясна», а таксама іншыя праваабарончыя арганізацыі выказалі сваю глыбокую занепакоенасць у сувязі з гэтым рашэннем і настойліва заклікалі сербскія ўлады спыніць экстрадыцыю Андрэя Гнёта ў Беларусь:
«Экстрадыцыя ў Беларусь уяўляе значную пагрозу для жыцця і здароўя Андрэя Гнёта», – лічаць праваабаронцы.

Wyświetl ten post na Instagramie

Post udostępniony przez Andrew Gnyot (@andrewgnyot)

У Беларусі Андрэю Гнёту можа пагражаць да 7 гадоў турэмнага заняволення нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Акрамя таго, беларускія ўлады патэнцыйна могуць абвінаваціць Гнёта ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» або ўдзеле ў ім, што ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Беларусі караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў.

Еўрасаюз таксама заклікаў вызваліць беларускага журналіста, рэжысёра і апазіцыйнага актывіста Андрэя Гнёта. Да заклікаў далучылася таксама Асацыяцыя незалежных журналістаў Сербіі (NUNS).

аз

12 праваабарончых арганізацый заклікалі Сербію не экстрадаваць беларускага рэжысёра Гнёта

15.06.2024 16:30
Паводле праваабаронцаў, у Беларусі Гнёта могуць чакаць «катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання».