Пайшла ў банкруцтва кампанія «Прыбужжа Груп», якая выпускала каўбасы пад брэндам Miednowski, паведамляе «Наша Ніва».
У Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве паведамляецца, што 12 чэрвеня эканамічны суд Брэсцкай вобласці вынес пастанову аб прыняцці адпаведнай заявы ад кампаніі, узбуджэнні вытворчасці па справе аб банкруцтве і адкрыцці конкурснай вытворчасці, піша «Блізка».
Прадпрыемства, якое размяшчалася побач з аграгарадком Медна ў Брэсцкім раёне, выпускала прадукты менавіта з польскім каларытам: «Шынка Мазавецкая»,«Сасіскі Варшаўскія»,«Каўбаса вараная польская з салам» і г.д.
У асартыменце была і іншая прадукцыя, напрыклад, паштэты і зельцы.
аз