Беларуская Служба

У Мінску асудзілі за пратэсты дырэктара студыі гуказапісу Алега Лядзенку

18.06.2024 17:03
Яго прысудзілі да двух гадоў і шэсці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Алег ЛядзенкаFoto: Фота са старонкі мужчыны «Укантакце»

У Мінску абвясцілі прысуд дырэктару студыі гуказапісу і гітарысту Алегу Лядзенку, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна«. Прыгавор мешчаніну агучылі яшчэ 28 траўня. Алега Лядзенку прызналі вінаватым па частцы 1 «народнага» артыкула 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).

Яго прызналі вінаватым і прысудзілі да двух гадоў і шэсці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Нагодай стаў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Як пазначана ў пастанове суда, Алег выходзіў на праезную частку і «выкарыстоўваў у якасці пратэснай сімволікі палатно бел-чырвона-белага колеру». Яго апазналі па фатаграфіях.

аз

Андрэй Гнёт абскардзіў рашэнне сербскага суда аб экстрадыцыі ў Беларусь

18.06.2024 13:01
Вызваліць беларускага рэжысёра і адмовіцца ад экстрадыцыі заклікаюць Сербію, між іншым, праваабаронцы, журналісты і Еўрасаюз.

Праваабаронцы заявілі аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі

18.06.2024 14:01
Яны чарговы раз запатрабавалі таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.