Беларуская Служба

У порце Санкт-Пецярбурга прыпынена перавалка беларускіх калійных угнаенняў

19.06.2024 08:47
Прычынай стала нязгода беларускага прадпрыемства з цаной перавалкі.
ЭкспартPhoto: echosystem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Стывідорная кампанія «Балтыйскі суднамеханічны завод» (БСМЗ) у порце Санкт-Пецярбурга прыпыніла перавалку калійных угнаенняў па кантракце з «Беларуськаліем», піша «Фантанка».

Прычынай стала нязгода беларускага прадпрыемства з цаной перавалкі. Цяпер вядуцца перамовы, «у агляднай будучыні», адзначае расійскае медыя са спасылкай на БСМЗ, працэс будзе адноўлены.

Аперацыі з прадукцыяй «Беларуськалія» праз тэрмінал завода пачаліся напрыканцы 2022 года. За 2023-ы БСМЗ перагрузіў каля 2 млн тон беларускіх угнаенняў.

ААТ «Беларуськалій» знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 2022 года. Праз іх уплыў нарвежскі пастаўшчык калія Yara – адзін з найбуйнейшых у Еўропе пакупнікоў беларускіх угнаенняў – абвясціў пра спыненне супрацы з «Беларуськаліем».

1 лютага 2022 года спыніўся экспарт калійных угнаенняў праз літоўскі порт у Клайпедзе.

яс/pozirk.online