Беларуская Служба

У Мінску судзяць Алену Церашкову, двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тэквандо, пісьменніцу і хірурга

19.06.2024 10:27
 Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Алена Церашковаhttps://t.me/bnkbel/134593

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска сёння пачынаецца разгляд крымінальнай справы двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірурга Алены Церашковай, паведамляе ПЦ Вясна. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).

Справу разглядае суддзя Юльяна Шчэрба.

Інфармацыя пра затрыманне Церашковай з’явілася 20 траўня. У мінулыя гады яе неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі штрафамі.

Вядома, што Алена – маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.

яс